В комитете Госконтроля подвели итоги вступительной кампании

Образование

З Камітэта Дзяржкантролю: вынікі ўступнай кампаніі
Завяршылася ўступная кампанія ва ўстановы вышэйшай адукацыі. У 2015 годзе ва ўступных іспытах на бюджэтную форму навучання з улікам дадатковага набору ў 5 дзяржаўных ВНУ Віцебскай вобласці прынялі ўдзел 3427 абітурыентаў (пры плане набору 2309 чалавек), з іх 2950 абітурыентаў (86,1%) прад’явілі 3 сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання. Сярэдні конкурс па ВНУ вобласці склаў 1,5 чалавека на месца (у 2014 годзе –1,4).
Найбольшы конкурс на бюджэт назіраўся ў ВДУ – 1.9 чалавека на месца (у 2014 годзе – 1.5), найменшы – у ВДТУ – 1,04 (у 2014 годзе – 1,4). Па іншых ВНУ конкурс склаў: ВДМУ – 1,6 (у 2014 годзе – 1,7), ПДУ – 1.5 (у 2014 годзе – 1,4), ВДАВМ – 1,3 (у 2014 годзе – 1,1).
Сёлета назіралася адсутнасць конкурсу (менш аднаго чалавека на месца)  з улікам правядзення дадатковага набору ў ВДТУ на спецыяльнасці: “машыны і апараты лёгкай, тэкстыльнай прамысловасці і бытавога абслугоўвання”, “канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў”, “канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры”, “вытворчасць скуры і футра” – 0 чалавек на месца, “вытворчасць тэкстыльных матэрыялаў” – 0,54.
Найбольшы конкурс на бюджэт назіраўся на наступных спецыяльнасцях: у ВДУ – “правазнаўства” (36,5 чал. на месца), у ПДУ – “правазнаўства” (18,0), у ВДТУ – “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” (3,6), у ВДАВМ – “ветэрынарная санітарыя і экспертыза” (2,8), у ВДМУ – “лячэбная справа” (1,7).
Па выніках уступных іспытаў прыёмнымі камісіямі на дзённае аддзяленне (бюджэт) залічана 2233 чалавекі (ПДУ – 570, ВДМУ – 530, ВДАВМ – 475, ВДУ – 430, ВДТУ – 228). З агульнай колькасці залічаных на дзённае аддзяленне 185 абітурыентаў з’яўляюцца медалістамі, 18 чалавек маюць дыплом з адзнакай. Па-за конкурсам на падставе льгот, вызначаных правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі 1 ступені, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7.02.2006 г. № 80 са змяненнямі і дапаўненнямі, залічаны 31 абітурыент, без уступных іспытаў – 17 абітурыентаў.
З агульнай колькасці абітурыентаў, залічаных па выніках уступных іспытаў, закончылі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у гарадах, 2481 чалавек. З сельскай мясцовасці – 446 чалавек, маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю – 203 чалавекі, прафесійную тэхнічную – 14. вышэйшую – 3. таксама залічаны 49 замежных грамадзян.
Кантроль за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў ходзе правядзення ўступных іспытаў ажыццяўлялі створаныя для выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2.06.2015 г. №226 “Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановы адукацыі ў 2015 годзе” Віцебская абласная камісія па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2015 годзе з складзе 8 чалавек адпаведныя камісіі па кантролю ў 5 вышэйшых навучальных установах Віцебскай вобласці.
Абласной камісіяй па кантролю, камісіямі навучальных устаноў былі разгледжаны і дадзены адказы на 5 вусных зваротаў (у 2014 годзе – 10), якія паступілі ад абітурыентаў і іх бацькоў. Усе звароты насілі кансультацыйны характар (пытанні аб прыёме і навучанні, парадку падачы дакументаў і г. д.).
У цэлым уступныя іспыты ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Віцебскай вобласці праведзены ва ўмовах спрыяльнага маральна-псіхалагічнага клімату.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 65 ад 21.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *