Ольга Баранова: в Оболи прекрасно жить и работать

Образование

Калі хочацца ўсміхацца жыццю
Вольга Баранава – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Обальскай СШ. Цяпер яна Вольга Васільеўна, а яшчэ зусім нядаўна была выпускніцай гэтай жа школы. Хаця менавіта гэтая акалічнасць і была галоўным выпрабаваннем і бар’ерам на першых кроках кіраўніцкай пасады. Згадзіцеся, не так проста прыйсці і стаць на тую ж планку, дзе стаяць твае ўчарашнія настаўнікі. А калі трэба зрабіць крок яшчэ на прыступку вышэй?
Вядома, аўтарытэт не займееш адразу. На яго трэба працаваць. Але што ты, малады настаўнік, можаш прапанаваць сталым педагогам, чаму можаш навучыць?
Мінула два гады з таго назначэння. І сёння дырэктар школы І. А. Чарнічэнка хваліць свайго намесніка за ініцыятыўнасць і камунікабельнасць, расказвае, што яна пабудавала дакладную сістэму ў рабоце, што старэйшыя калегі з павагай адносяцца да яе прапаноў. І маладосць не стала перашкодай. Настаўніца
не пабаялася ўзяцца за стварэнне электроннага дзённіка класнага кіраўніка, пераадолела супраціўленне некаторых педагогаў, хто прывык давяраць толькі папяровым дакументам. А зараз Вольга працуе над укараненнем электроннай сістэмы “Воблака”, з дапамогай якой обальскія настаўнікі змогуць і дома карыстацца напрацаванай электроннай базай.
У Обалі цікава жыць і працаваць – пад гэтым сцвярджэннем падпісалася і Вольга Баранава. У яе шмат сяброў у Наваполацку. Клічуць да сябе. А ёй тут добра. Добра хадзіць з сыночкам па родных вуліцах, працаваць у сваёй школе, спяваць у народным ансамблі “Абалянка”, ездзіць на турыстычныя злёты з такімі ж маладымі, як сама. Да слова, Вольга паспявае спраўляцца і з абавязкамі другога сакратара райкама БРСМ, а галоўнае – паспявае ўсміхацца жыццю.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *