Решены почти все вопросы, поднятые жителями Ковляковского сельсовета

Официально

Дарогі. Ліхтары. Асартымент
Інфармацыя па рашэнні пытанняў, якія паступілі ў ходзе правядзення Дня работы з насельніцтвам 3—5 студзеня 2012 года ў Каўлякоўскім сельсавеце.
Па зваротах грамадзян, якія паступілі ў ходзе правядзення Дня работы з насельніцтвам ў Каўлякоўскім сельсавеце, кіраўнікамі арганізацый раёна прымаюцца ўсе магчымыя меры па іх вырашэнні.
Пашыраны асартымент тавараў харчовай і нехарчовай груп у магазіне в. Навікі, у аўтамагазінах, што абслугоўваюць жыхароў населеных пунктаў Саўчонкі, п. Заводскі, Сінякова, Новае Сяло, Бялянкава, Барэц, Альшанікі, Гаравыя, Яцукі, Харкавічы, Бандарова.
Заменены механічныя вагі на электронныя ў магазіне в. Полькавічы, да канца лютага тут будзе ўстаноўлены тэрмінал.
Ухілены прычыны перападаў напружання ў электрасетцы па в. Навікі.
Адрамантавана вулічнае асвятленне ў вёсках Саўчонкі, Долгія, Мамойкі, Дворышча, Гаравыя, Полькавічы.
Перанесены ліхтар вулічнага асвятлення да дамоў Масько Г. А. і Шамко Т. С. у в. Любічы. Прыбраны рэшткі ўпаўшага дрэва на грамадзянскім пахаванні в. Любічы. Усталявана накрыўка на грамадскім калодзежы ў в. Улазавічы.
Растлумачаны жыхарам в. Навікі парадак рамонту прыватных шахтавых калодзежаў.
Забяспечаны пад’езд да могілак в. Альшанікі, у здавальняючым стане знахо-дзіцца дарога і мосцік каля дома № 5 па вуліцы Далгова ў в. Полькавічы.
Зроблены рамонт каналізацыйнай сістэмы дома № 5 па вул. Маладзёжнай аграгарадка Крывое Сяло.
Праведзена расчыстка вуліц ад снегу ў вёсках Любічы, Кавалеўшчына, Саўчонкі, Духравічы. Арганізавана падсыпка пясчана-солевай сумессю ўчастка дарогі каля вёсак Саўчонкі, Узрэчча, Долгія (пад’ём пад гару). Арганізоўваецца падсыпка ўчастка дарогі (месца развароту аўтамагазіна) у в. Саўчонкі.
Вырашаны пытанні па дастаўцы газу жыхарам сельсавета да ўказанага часу, па аказанні паслуг сацыяльнага работніка жыхару аграгарадка Крывое Сяло Сідарэнка П. А.
Разгледжана пытанне аб ўладкаванні ў дом-інтэрнат адзінока пражываючай жыхаркі в. Стрэлкі Бараноўскай Л. Я., 1922 года нараджэння, якая ў сувязі з адсутнасцю месцаў у доме-інтэрнаце часова ўладкавана ў раённую бальніцу.
Аб’яўлена падзяка работнікам ТЦСАН Васілеўскаму В. В. і Непляховіч Т. П. за добрасумленную работу і ўважлівыя адносіны да людзей. Праведзена медыцынскае абследаванне Бяляевай Л. Р., Печань І. С. Растлумачаны парадак аказання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі жыхарцы в. Бандарова Барадулінай Л. З.
На працягу бягучага года будуць праведзены работы па ўмацаванні шчэбенем вуліцы па в. Новае Сяло, падсыпцы ўчастка вуліцы ад цэнтральнай дарогі, а таксама па абсталяванні аўтапавільёна на аўтобусным прыпынку ў п. Заводскім, зносе аварыйных дрэў на могілках в. Альшанікі.
Да 1 сакавіка вырашыцца пытанне па замене водаправодных труб у кв. 2 дома № 3 па вуліцы Маладзёжнай в. Полькавічы.
Вясной  будуць праведзены работы па рамонце дахаў шматкватэрных дамоў па вуліцы Маладзёжнай у аграгарадку Крывое Сяло.
Аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.
Надрукавана ў №14 ад 17.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *