Творческий отчёт Шумилинской СШ №1 пошёл в ГДК

Образование

На цудоўнай музычнай  хвалі
На мінулым тыдні ў гарадскім Доме культуры адбылася традыцыйная творчая справаздача Шумілінскай СШ №1. Перад канцэртам дырэктар школы М. З. Сямёнаў разам са сваім намеснікам С. Б. Сілінай выказалі падзяку ўсім старанным вучням, бацькам, настаўнікам, якія сваёй працай мацуюць гонар школы і раёна. Граматамі і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны  трое пераможцаў абласных алімпіяд: васьмікласніца Ганна Ляснічая атрымала дыплом першай ступені па працоўнаму выхаванню, дзевяцікласніца Дзіяна Байдакова – дыплом трэцяй ступені па матэматыцы, сёлетні выпускнік школы Андрэй Казаравец – дыплом трэцяй ступені па грамадазнаўству. Граматамі і падарункамі былі адзначаны пераможцы розных музычных і спартыўных конкурсаў, фестываляў, спаборніцтваў.
Як заўсёды, на  творчую справаздачу школы сабралася поўная зала людзей. І як заўсёды, канцэрт быў годны. Спадабаліся песні – лірычныя, патрыятычныя, класічныя, сучасныя – на любы густ. Было багата танцаў, радавалі паэтычныя выступленні. Асаблівасцю сёлетняй творчай справаздачы стала тое, што ў ёй прынялі ўдзел бацькі. Аказваецца, сярод іх ёсць добрыя артысты.
Гледачы не шкадавалі апладысментаў. Кожны артыст быў па-свойму таленавіты. Асабліва ўразілі маленькія ўдзельнікі канцэрту, вучні пачатковых класаў, якія трымаліся на сцэне ўпэўнена і радавалі ўсіх вясёлымі песнямі і вершаванымі выступленнямі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №42 ад 29.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *