Путешествие с книгой провели в Обольской школе в День знаний

Образование

Обольская СШ

У падарожжа разам з кнігай
У Обальскай школе на 1 верасня было арганізавана арыгінальнае мерапрыемства, якое прысвячалася Году кнігі і Дню беларускага пісьменства. Настаўнікі, вучні, бацькі і госці школы падарожнічалі па тэматычных станцыях-прыпынках.
Цікавую інфармацыю атрымалі наведвальнікі на станцыі “Глыбоччына сустракае гасцей”, тым больш, што экскурсаводам тут была настаўніца В. А. Кудзянава, якая родам з Глыбоцкага раёна. Мілагучная беларуская мова, вершы гучалі на прыпынку “Янка Купала, Якуб Колас і Максім Танк – нашы гонар і сумленне”.
Шмат новага можна было адкрыць на станцыі-прэзентацыі “Бібліятэкі свету”. Якраз перад новым навучальным годам Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі падарыў Обальскай СШ поўны камплект з 19 дыскаў “Бібліятэкі свету” І на свяце метадыст гэтай установы В. І. Маісеенка прэзентавала падарунак.
“Іх подзвіг у сэрцы захоўваем” – гіды станцыі праз літаратурныя творы ўзгадалі подзвіг нашага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №71 ад 07.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *