З нагоды 100-годдзя валейболу У Мінску, у гасцініцы «Dipservice Hall» прайшло маштабнае мерапрыемства ў гонар стагоддзя беларускага валейбола. На баль былі запрошаны заслужаныя трэнеры, ігракі, суддзі з усёй краіны. Гонар пабываць на вечарыне атрымалі і трэнеры-выкладчыкі Шумілінскай СДЮШАР Любоў Бабова і Аляксей Паршыкаў. Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства падзялілася Любоў Бабова: – Баль у гонар стагоддзя валейбола – гэта не толькі магчымасць сустрэцца і адсвяткаваць разам, але і феерычнае мерапрыемства з дрэс-кодам. Жанчыны былі ў шыкоўных вячэрніх сукенках, мужчыны – у фраках з бабачкамі. Падчас вечарыны сустрэліся са сваімі знаёмымі, пазнаёміліся з калегамі з іншых абласцей. Адным з важных момантаў стала ўручэнне Ганаровай граматы Нацыянальнага Алімпійскага камітэта за плённую дзейнасць, накіраваную на прапаганду ідэалаў і прынцыпаў алімпізму, папулярызацыю спорту і здаровага ладу жыцця Беларускай федэрацыі валейбола. Яе ўручыў старшыня НАК Беларусі Віктар Лукашэнка. Віктар Аляксандравіч вельмі цёпла павіншаваў прысутных са стагоддзем беларускага валейбола і пажадаў новых перамог. Грэка-рымская барацьба Обальскія […]
Продолжить чтение