Каманда Шумілінскага раёна заняла другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе ў рамках штогадовай абласной спартакіяды школьнікаў.
Гонар Шуміліншчыны абаранялі юныя обальскія спартсмены Арсеній Русакоў, Ангеліна Рымша, Анатоль Максімаў і Вікторыя Курачова. Падрыхтаваў каманду настаўнік фізкультуры Віктар Гусакоў.
Удала выступіў Арсеній Русакоў – перамог у асабістым заліку. А разам з Ангелінай Рымшай спартсмен стаў лепшым і ў змешаным парным разрадзе – міксце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

