У Шуміліне прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый на прызы Шумілінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК. Спартыўнае свята сабрала прадстаўнікоў трох каманд – «Ульскі», «ВЕЖА» і «АграБаравінка».

Удзельнікаў спартакіяды віталі намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і лідар райкама прафсаюза АПК Юрый Афанасьеў. Яны пажадалі аграрыям поспехаў, пазітыву, перамог і добрага настрою.

Праграма спартакіяды была насычанай і разнастайнай. Удзельнікі спаборнічалі ў шашках, настольным тэнісе, плаванні, дартсе, стральбе з пнеўматычнай зброі, кідках у баскетбольнае кальцо, скачках у даўжыню з месца і перацягванні каната. Кожны від праграмы патрабаваў ад спартсменаў-аматараў спрыту, вытрымкі і каманднага духу.
Па выніках усіх выпрабаванняў пераможцам раённай спартакіяды стала каманда «ВЕЖА». Яна і ўзяла галоўны прыз.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

