Подкормку озимых активно ведут в хозяйствах Шумилинского района

Сельское хозяйство

Азотныя падкормкі азімых

Зараз самы спрыяльны час для падкормкі азімых зерневых. Механізатары сельгаспрадпрыемстваў раёна на мінулым тыдні распачалі гэту работу.

Усяго па раёне трэба падкарміць 4971 га азімых зерневых, на раніцу 23 сакавіка справіліся з 805 гектарамі (16,2%). Больш за ўсіх падкормлена азотам палеткаў у ААТ «АграБаравінка» (250 га) і ААТ «Ляжні» (245 га). Вядуцца работы ў КУСГП «Ульскі» і СУП «Лаўжанскае».

Таксама трэба падкарміць 1722 га азімых крыжакветных. Да гэтай работы прыступілі ў ААТ «АграБаравінка» (падкормлена 110 гектараў) і КУСГП «Ульскі» (77 гектараў).

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *