ААТ «АграБаравінка» пабагацела на новыя дзевяцікорпусныя плугі. За імі ў Лідскі раён Гродзенскай вобласці ездзіў памочнік дырэктара Віталь Сімакоў.
«Я два гады чакаў такія плугі, якія называюць мінойтамі – па назве вёскі Мінойты, дзе знаходзіцца завод па іх выпуску, – расказаў Віталь, які кожны год падчас пасяўной, нарыхтоўкі кармоў і ўборачнай працуе на трактары. – Дзякуй кіраўніцтву ПМК-70, якое выдзеліла аўтамабіль з паўпрычэпам. Кранам пагрузілі плугі і прывезлі на мехдвор у Башні. Сродкі на іх набыццё (каля 60 тысяч рублёў) выдзелены з абласнога бюджэту. Хочацца хутчэй выехаць на палеткі і абкатаць новы прычапны агрэгат».
У «АграБаравінцы» акрамя Віталя Сімакова на ворыва з плугамі выедуць Сяргей Трошын, Іван Шумскі і Аляксандр Раманятаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

