Падарыла аферыстам больш за дзве тысячы рублёў

– А я думала, што мне тэлефануюць міліцыянеры, – расказала 58-гадовая жыхарка райцэнтра супрацоўнікам РАУС пасля таго, як махлярам аддала больш за дзве тысячы рублёў.
Жыхарка райцэнтра ведала і пра аферыстаў, і пра кіберзлачынцаў. І ў газеце чытала, і міліцыянеры расказвалі, калі прыходзілі на прадпрыемства з прафілактычнымі гутаркамі. А вось паверыла…
Жанчыне патэлефанавалі «супрацоўнікі праваахоўных органаў» і паведамілі, што на яе імя ўзяты крэдыт, а грошы накіроўваюць на падтрымку ваенных дзеянняў ва Украіне. Ёй жа параілі неадкладна ўсе наяўныя грошы пакласці ў банк (каб не адабралі ў час вобыску), а потым паведаміць пароль ад інтэрнэт-банкінгу «супрацоўнікам праваахоўных органаў». Перапужалася яшчэ
больш, калі грошы, больш за дзве тысячы рублёў, праз некалькі хвілін бясследна зніклі…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
КАМПЕТЭНТНЫ КАМЕНТАРЫЙ
Максім Васільеў, оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС:
-– Ніколі не размаўляйце з незнаёмцамі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў і спецыялістамі розных устаноў. Асноўны інструмент махляроў – абмежаванне часу на прыняцце рашэнняў, гэтым і маніпуліруюць, каб запужаць чалавека і не даць яму апамятацца. Выбіраюць у ахвяры даверлівых людзей, якія лёгка і дуць на кантакт. Як толькі размова заходзіць пра персанальныя дадзеныя, грошы ці крэдыты, адразу кладзіце трубку.
