Ключавыя праграмы развіцця раёна

На пазачарговай 26-й сесіі раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання, якая прайшла пад старшынствам Руслана Матвейчука, дэпутаты абмеркавалі ключавое пытанне – ход рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады ў нашым раёне.

З падрабязным і змястоўным дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
Не менш важным стала абмеркаванне стану і перспектыў эканамічнай устойлівасці аграпрамысловага комплексу. Па гэтым пытанні інфармацыю прадставіў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў.

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні раённага бюджэту за 2025 год, а таксама шэраг рэгіянальных праграм: па развіцці дэмаграфічнага
патэнцыялу і па забеспячэнні роўных магчымасцей на 2026-2030 гады.
Акрамя таго, была адобрана Інвестыцыйная праграма Шумілінскага раёна
на 2026 год і падтрымана ўнясенне змяненняў у рашэнне аб раённым бюджэце на 2026 год. Разгледжаны і іншыя пытанні.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч і дэпутат Віцебскага абласнога Савета, начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.
Алена КАРПУШЭНКА.
