Сельхозпредприятие «Ловжанское в числе лидеров посевной в Шумилинском районе

Главное Сельское хозяйство

Планы «Лаўжанскага»: ураджай, кармы, прывагі

Палявыя работы ў раёне ў разгары. Вядзецца не толькі сяўба яравых культур, але і падкормка азімых зерневых культур і шматгадовых траў.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў заўважыў, што справы ў аграрыяў ідуць шпарка, зладжана і рытмічна – раён на чацвёртым месцы ў абласной зводцы па тэмпах пасяўных работ. На раніцу 6 красавіка ў раёне засеяна 54% ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. У тройцы лідараў па засеяных гектарах – СУП «Лаўжанскае» (290 гектараў ці 33,1%).

Азімыя крыжакветныя ў «Лаўжанскім» падкормлены поўнасцю (213 га), азімыя зерневыя – на стадыі завяршэння, яшчэ працягваюць падкормліваць шматгадовыя травы і сенакосна-пашавыя ўгоддзі. Учора ва ўрочышчы Сідараўшчына, дзе мы пабывалі, на трактары «Беларус-1221» працаваў Андрэй Чэклін – падкормліваў карбамідам шматгадовыя травы. «За дзень на маім рахунку па 80-90 гектараў, – расказаў Андрэй. – Мінеральных угнаенняў у гаспадарцы дастаткова, работа спорыцца».

Блізкія да фінішу лаўжанцы і па падсеву шматгадовых траў (падсеяна 746 га, амаль 80% да плана). Падкармілі азотам азімыя зерневыя на 712 гектарах (78,6%). Яравых культур сёлета трэба засеяць 1075 гектараў, у тым ліку 180 га пшаніцы, 695 га аўсу. Насенне аўсу гаспадарка мае ўласнае, элітную пшаніцу набывае ў СФГ «Раднік».

«Плануем яшчэ засеяць 300 га аднагадовых культур (насенне нарыхтавалі летась самі), тысячу гектараў кукурузы на сілас і 200 гектараў на зерне – яно нам вельмі патрэбнае, бо трэба карміць жывёлагадоўчы комплекс, – зазначае дырэктар СУП “Лаўжанскае” Яўген Дзятлоўскі. – Насенне кукурузы набываем у Лепельскім раёне, яравога рапсу, якога мяркуем засеяць 100 гектараў, – у Сенненскім. Задача нумар адзін для нас – закласці паўтарагадовы запас кармоў. Гэта значыць, нарыхтаваць 15 тысяч тон сенажу і 20 тысяч тон сіласу.

Для выканання гэтай задачы ў нас ёсць надзейны вопытны механізатарскі касцяк. Тэхнікай нам вельмі дапамагае дзяржава – летась за бюджэтныя сродкі атрымалі КВК і «Беларус-82», сёлета – дзве кукурузныя сеялкі дакладнага высеву. Ёсць у нас і спецыяльны культыватар, які ўзрыхляе глебу і адначасова ўносіць карбамідна-азотную сумесь. У бліжэйшы час чакаем новы «Беларус-3522».

Наша задача – даіць не менш як 10 літраў малака ад каровы, атрымліваць прывагі буйной рагатай жывёлы па 600-700 грамаў. Толькі пры такім раскладзе сельгаспрадпрыемства можа разлічваць на прыбытковую работу».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *