У мінулыя выхадныя сцэна XII Міжнароднага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Сузор’е Тэрпсіхоры‑2026» у Віцебскім раёне апынулася ва ўладзе таленту і грацыі. Танцавальны калектыў «Шарм» з Шуміліна зрабіў сапраўдны фурор, заваяваўшы ганаровае першае месца ў намінацыі «STREET DANCE».
Перамога стала вынікам вялікай працы і смелага эксперыменту. Кіраўнік калектыву Дар’я Сцяпанава, якая атрымала ад журы вышэйшы бал за высокі прафесіяналізм і майстэрства, прызналася, што шлях да гэтай вяршыні быў няпростым: «Я вельмі хвалявалася, бо ў калектыве зараз шмат навічкоў, для якіх гэта быў першы сур’ёзны выклік.
У гэтым годзе мы прадставілі на суд прафесійнага журы тэхнічна складаны танец «Манія», але ён «стрэліў» і прынёс нам нечакана прыемную перамогу. Мае дзяўчынкі адпрацавалі на ўсе 100%».
Танцоры расказалі, што пра перамогу не маглі і марыць. Пасля аб’яўлення вынікаў яны не змаглі ад эмоцый стрымліваць слёзы і патанулі ў абдымках адзін аднаго.
Для «Шарма» гэтае выступленне стала сімвалічнай мяжой. Для маладых танцораў – гучным і эфектным стартам у новае творчае жыццё. А для выпуск
ніц – трыумфальнай кропкай у іх асабістай гісторыі пад прыгожай назвай «Шарм».
Дар’я ЧАПУРНОВ

