Помощник Президента-инспектор по Витебской области Владимир Юргевич оценил ход уборочной в Шумилинском районе

Власть Новости Сельское хозяйство

Памочнік Прэзідэнта ацаніў уборачную ў раёне

Памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч з рабочым візітам пабываў 29 ліпеня ў нашым раёне.

Разам са старшынёй райвыканкама Мікалаем Будневічам Уладзімір Юргевіч пабываў у ААТ «АграБаравінка», ААТ «Прыазёрны мір», СУП «Лаўжанскае» на вытворчых аб’ектах, зернесушыльных комплексах і палях, дзе вядзецца ўборка ўраджаю.

Асаблівая ўвага была ўдзелена жніву, рабоце людзей і тэхнікі.

Уладзімір Іосіфавіч наведаў палеткі ў Непаротах ААТ «Прыазёрны мір», дзе вялася ўборка азімай пшаніцы. Галоўнай тэмай размовы з кіраўніцтвам гаспадаркі сталі тэмпы і якасць уборкі, выкананне дзяржзаказу, забяспечанасць кадрамі і ўмовы працы людзей. «Жніўны час патрабуе максімальнай мабілізацыі сіл, аднак на першым месцы павінны заставацца бяспека, гарачае харчаванне для хлебаробаў, – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.

У. І. Юргевіч паглядзеў, як працуюць зернесушыльныя комплексы ў Маркаве і Башнях, пагутарыў з работнікамі і адзначыў, што своечасовая і якасная апрацоўка збожжа – галоўная гарантыя захавання ўраджаю. Разам з гэтым ён рэкамендаваў на зернесушыльным комплексе ў Башнях весці адгрузку не толькі днём, але і ноччу – тады тэмпы па давядзенні зерня да патрэбных кандыцый пойдуць хутчэй. «Самае галоўнае – не толькі своечасова ўбраць ураджай, але і захаваць яго», – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.

На жывёлагадоўчым комплексе ў ААТ «АграБаравінка» былі абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі памяшканняў да зімова-стойлавага перыяду і стварэння трывалай кармавой базы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *