Оболь обновляется. Новый вид получило почтовое отделение

Край шумілінскі Новости

Новае аблічча аддзялення пошты

Сфера паслуг Обалі імкнецца ісці ў нагу з часам, радуючы жыхароў не толькі якасным абслугоўваннем, але і сучасным прывабным выглядам сваіх аб’ектаў. Набывае новае аблічча паштовае аддзяленне сувязі.

Афарбоўкай фасада займалася брыгада Шумілінскай ПМК-70. Цяпер пошта сустракае наведвальнікаў абноўленай і сучасна аформленай. На гэтым добраўпарадкаванне не закончана – зараз будаўнікі робяць адмостку.

Як расказала загадчыца паштовага аддзялення сувязі Алена Будневіч, папярэдне была праведзена немалая работа: прыбіралі старыя клумбы, высякалі кусты. Пасля завяршэння будаўнічых работ тэрыторыю вызваляць ад лішняга грунту, падсыпяць і выраўняюць для далейшага азелянення. У планах – адрамантаваць лавачку і ганак.

Галоўным упрыгожваннем абноўленай тэрыторыі абяцае стаць арыгінальны арт-аб’ект – тут мяркуюць устанавіць эксклюзіўную паштовую скрыню для карэспандэнцыі, выкананую ў форме стылізаванага цягніка.

Адным словам, аб’ект сэрвісу і паслуг у гэтым годзе ператворыцца ў сучасную і крэатыўную прастору.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *