Дзяцей – пад надзейную абарону
Адным з прыярытэтаў пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да навучальнага года з’яўляецца бяспека дзяцей.
У Шумілінскім дзіцячым садзе № 1 пабудаваны ценявыя навесы, якія абараняюць дзяцей ад сонца падчас прагулак, устаноўлена дамафонная сістэма, якая дазволіць кантраляваць доступ у будынак. Гэтыя меры бяспекі абышліся бюджэту ў суму каля 50 000 рублёў.
У Шумілінскім дзіцячым садзе № 3 праводзіцца маштабная мадэрнізацыя: на абнаўленне аўтаномнай пажарнай сістэмы і электрычных сетак выдаткавана 280 тысяч рублёў. Вялікі фронт работ дазволіць прывесці супрацьпажарную абарону да самых сучасных патрабаванняў.
Да слова, для забеспячэння бяспекі ва ўстановах адукацыі дадаткова будзе ўстаноўлена 20 камер відэаназірання. Для пастоў аховы набыты 7 камп’ютараў.
17 тысяч рублёў накіравана Обальскаму дзіцячаму саду на рамонт уваходнай групы, будзе поўнасцю заменена агароджа і ўстаноўлены новыя гульнявыя комплексы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

