Запрашае свята дэсантнікаў

Набліжаецца галоўнае свята дэсантнікаў усіх пакаленняў – Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Савет грамадскай арганізацыі «Дэсантнае Шумілінскае Братэрства» рыхтуе насычаную святочную праграму.
2 жніўня ў 9.00 адбудзецца малебен у Свята-Мікалаеўскім храме ў імя Святога прарока Іллі, нябеснага апекуна паветрана-дэсантных войскаў.
Пасля малебна пачнецца аб’езд пахаванняў шумілінскіх дэсантнікаў раёна.
У 9.30 жадаючыя могуць наведаць 103-ю брыгаду ў Віцебску, дзе падрыхтавана цікавая праграма.
У 15.00 пачнецца святочны мітынг на Шумілінскім возеры каля ратавальнай станцыі: віншаванні, узнагароджанні, творчыя выступленні, танцавальная праграма.
Чакаем на свяце членаў грамадскай арганізацыі «Дэсантнае Шумілінскае Братэрства», усіх дэсантнікаў, актывістаў ваенна-патрыятычнага выхавання. Кантактны тэлефон +375297131246. (Аляксандр Коржаль)
Слава ПДВ!
Ад імя Савета ДШБ Аляксандр КОРЖАЛЬ.
