ФК «Шумилино» занял 6-е место в группе С

Главное Новости Общество Спорт, туризм


Футбольны сезон завершаны: ФК «Шуміліна» заняў шостае месца ў групе
У мінулыя выхадныя адбыліся заключныя матчы рэгіянальнага этапа чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі (Віцебскі дыФСвізіён, група «С»).


ФК «Шуміліна» правёў сваю фінальную гульню на выездзе, адправіўшыся ў госці да браслаўскага «Дрывяціча». Паядынак выдаўся напружаным і відовішчным, аднак фартуна ў гэты дзень апынулася на баку гаспадароў поля –сустрэча завяршылася паражэннем шумілінскай каманды з лікам 4:2.

Нашы футбалісты да апошняга змагаліся за ачкі. Аўтарамі двух забітых мячоў у вароты сапернікаў сталі Андрэй Бабровіч і Піліп Быкаў.

Гэты матч паставіў кропку ў розыгрышы групы С Віцебскага дывізіёну. Па выніках усіх згуляных тураў футбольны клуб «Шуміліна» размясціўся на 6-м радку турнірнай табліцы.

Сезон выдаўся няпростым, напоўненым як яркімі перамогамі, так і прыкрымі стратамі, але каманда атрымала каштоўны гульнявы вопыт.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *