Руководитель СФХ «Родник» Юрий Семенов отмечает, что хозяйству повезло с исполнительным директором

Главное Новости Общество Сельское хозяйство


Правая рука кіраўніка

Вынік на фермах і палях залежыць ад арганізацыі работ, ад людзей, іх адказнасці і штодзённай працы. Кіраўнік СФГ «Раднік» Юрый Сямёнаў адзначае, што яму вельмі пашанцавала з выканаўчым дырэктарам Аляксандрам ЛАГУНОВЫМ, больш вопытнага і талковага арганізатара вытворчай дзейнасці не знайсці.


Аляксандр Валянцінавіч працуе ў АПК больш за сорак гадоў, і большую частку – на малой радзіме, у Мішкавічах. 20 гадоў з’яўляецца выканаўчым дырэктарам СФГ «Раднік», правай рукой кіраўніка.

«Сёння гаспадарка доіць 17 літраў малака на карову ў дзень, гэта лепшы вынік у раёне, – адзначае Аляксандр Валянцінавіч. – Мяркуем да канца года выйсці на шасцітысячныя надоі ад каровы. У гаспадарцы нарыхтавана каля 50 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву. Кармы якасныя».

«Раднік» развівае жывёлагадоўлю і насенняводства (з’яўляецца элітнай гаспадаркай па вырошчванні насення рапсу і шматгадовых траў) і працуе над тым, каб паляпшаць вытворчыя паказчыкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *