Оформляем доверенность на авто

Вопрос-Ответ

Як аформіць даверанасць на аўтамабіль?
Збіраюся ў хуткім часе напісаць пляменніку даверанасць на аўтамабіль. Раскажыце, калі ласка, падрабязней аб гэтай працэдуры.
Даверанасць — гэта пісьмовае паўнамоцтва, выдаваемае адной асобай другой для прадстаўніцтва перад трэцімі асобамі. З’яўляючыся грамадзянска-прававой здзелкай, даверанасць павінна адпавядаць усім патрабаванням і ўтрымліваць пэўныя рэквізіты: назву дакумента “даверанасць”; месца і дату яе здзяйснення; прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, адрас месцажыхарства абедзьвюх асоб; змест паўнамоцтваў; подпіс давярыцеля.   Давярыцель сам вызначае змест паўнамоцтваў: гэта можа быць валоданне, карыстанне і распараджэнне транспартным сродкам ці толькі часовае валоданне і карыстанне. Паўнамоцтвы могуць перадавацца толькі адной асобе, прычым дзеяздольнай. Тэрмін дзеяння даверанасці не можа перавышаць трох год.
Закон патрабуе, каб даверанасць у адносінах да транспартнага сродку была натарыяльна засведчана, у адваротным выпадку дакумент будзе несапраўдным.
Для афармлення даверанасці ў адносінах да транспартнага сродку ў натарыяльную кантору прадстаўляюць:
—    дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт);
—    дакумент, які пацвярджае прыналежнасць і рэгістрацыю транспартнага сродку ў Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі (пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, тэхпашпарт);
—    дакумент аплаты дзяржпошліны за засведчанне даверанасці (блізкім родным — 35 тыс. руб., іншым асобам  у межах Рэспублікі Беларусь  — 70 тыс., для дзеяння за межамі краіны — 105 тысяч рублёў).
Перадаверыць дзяйсненне дзеянняў, указаных у даверанасці другой асобе, можна толькі ў выпадках, калі ў самой даверанасці прадугледжана магчымасць перадаверу і калі прадстаўнік вымушаны да гэтага прыбегнуць у сілу абставін для аховы інтарэсаў асобы, якая выдала даверанасць. Такая даверанасць павінна быць таксама засведчана натарыяльна.
Варта ведаць і тое, што асоба, якая выдала даверанасць, можа ў любы час адмяніць даверанасць ці перадавер, а асоба, якой даверанасць выдадзена, — адмовіцца ад яе.
Н. ШНІПАВА,
кансультант дзяржаўнай натарыяльнай канторы Шумілінскага раёна.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *