Регистрация несовершеннолетних

Вопрос-Ответ Закон

Асаблівасці рэгістрацыі непаўналетніх
З нядаўняга часу змяніўся парадак рэгістрацыі непаўналетніх па месцы жыхарства і месцы прабывання.
Рэгістрацыя па месцы жыхарства непаўналетніх, якія не дасягнулі 14 год, здзяйсняецца:
па месцы жыхарства законных прадстаўнікоў;
па месцы жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў са згоды другога ці па рашэннях суда ці Пагаднення аб дзецях, якімі вызначана, з кім будзе жыць непаўналетні.
Рэгістрацыя па месцы прабывання непаўналетніх, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, здзяйсняецца:
па месцы прабывання іх законных прадстаўнікоў;
па месцы жыхарства ці месцы прабывання аднаго з законных прадстаўнікоў без згоды другога.
Рэгістрацыя па месцы жыхарства непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў здзяйсняецца:
па месцы жыхарства іх законных прадстаўнікоў;
па месцы жыхарства аднаго з законных прадстаўнікоў са згоды другога ці па рашэннях суда ці Пагаднення аб дзецях, якімі вызначана, з кім будзе жыць непаўналетні;
не па месцы жыхарства яго законных прадстаўнікоў, але з іх згоды.
Рэгістрацыя па месцы прабывання непаўналетніх ва ўзросце ад 14 да 18 год:
па месцы жыхарства ці месцы прабывання іх законных прадстаўнікоў;
па месцы жыхарства ці месцы прабывання аднаго з законных прадстаўнікоў і без дазволу другога;
не па месцы жыхарства ці месцы прабывання законных прадстаўнікоў, але з іх дазволу.
Падлеткі ад 14 да 18, што прыехалі з іншага населенага пункта для вучобы на дзённай форме навучання, рэгіструюцца па месцы прабывання на тэрмін навучання без згоды іх законных прадстаўнікоў.
А. ПРАКОФ’ЕВА,  старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Опубликовано в №82 от 22.10.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *