Наша землячка Алла Толкач стала чемпионкой Европы

Новости Спорт, туризм

Ала Талкач – чэмпіёнка Еўропы
У аўторак наша зямлячка Ала Талкач (першы трэнер Генадзь Салапаеў) у складзе нацыянальнай зборнай  Беларусі па біятлоне выйграла эстафету на адкрытым чэмпіянаце Еўропе, які прайшоў у чэшскім мястэчку Нова Места. Разам з Алай Талкач чэмпіёнкамі Еўропы сталі Ірына Крыўко, Аксана Шымановіч і Настасся Каліна. Беларускі апярэдзілі зборную Германіі (сярэбраны прызёр) на 35 секунд і зборную Нарвегіі (бронзавы прызёр) на паўтары хвіліны.
Адзначым, што Ала Талкач выступала на другім этапе. Наша зямлячка перадала эстафету сяброўцы па камандзе першай.
Рэдакцыя раённай газеты шчыра віншуе Алу з вялікім спартыўным дасягненнем і жадае новых гучных перамог на міжнароднай арэне!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *