Чтобы исправительные работы не превратились в заключение

Закон Происшествия

Гэта павінна стаць урокам
На ўліку ў выканаўча-крымінальнай інспекцыі зараз знаходзіцца 283 чалавекі. Гэтыя людзі асуджаны да розных відаў пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства (асуджаныя да выпраўленчых работ, да грамадскіх работ, да абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу).
Сярод асуджаных ёсць і такія, хто аднойчы памылкова аступіўся. Як правіла, яны стараюцца выправіць памылку, сумленна адбываюць пакаранне ў выглядзе выпраўленчых работ. Напрыклад, адзін жыхар раёна, будучы заядлым паляўнічым, пайшоў з ружжом у лес у забаронены перыяд і падстрэліў лася. Мужчына адбыў сваё пакаранне, гэта стала яму ўрокам. Яму вярнулі зброю, ён можа зноў займацца паляваннем, зразумела, толькі па законе.
А вось іншы прыклад. Жанчыне за нявыплату аліментаў судом было прызначана дзвесце гадзін грамадскіх работ. Але яна на работу не хадзіла, за што яе прыцягнулі да адказнасці за ўхіленне ад адбыцця грамадскіх работ.
Як бачна, лёс кожнага, хто стаіць на ўліку ў выканаўча-крымінальнай інспекцыі, у ягоных жа руках. Толькі трэба зрабіць правільны выбар.
А. ШАЦІЛА, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.
Надрукавана ў №17 ад 04.03.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *