Игорь Борисевич из ОАО «Ловжанское» Шумилинского района — передовик по перевозке зерна

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Умалотныя рэйсы ігара Барысевіча
Ігар Мікалаевіч Барысевіч з ААТ “Лаўжанскае” –  перадавік па перавозцы зерня, яго прозвішча занесена на раённую Дошку гонару, зацверджаную ў раённай газеце “Герой працы”.
Механізатар трэці сезон на адвозцы зерня. Падабаецца працаваць у час жніва, шчыра кажа механізатар. На сваім МТЗ-3022 ён робіць па 7-8 рэйсаў за дзень. “Самыя ўмалотныя рэйсы – па 120 тон, – кажа Ігар. – Некаторыя не любяць на трактары працаваць, падавай ім МАЗы. А мне вось даспадобы ўсё ж такі трактар. У кабіне кандыцыянер – адчуваеш сябе камфортна. Ды і прычэп даволі вялікі – змяшчаецца па 17-18 тон за адзін раз”.
На 31 ліпеня на рахунку Ігара Барысевіча 959 тон зерня. На думку механізатара, з такім ураджаем, як сёлета, можна браць накірунак і на паўтаратысячны рубеж.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана  ў  №58  ад 01.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *