Со второй субботы марта открывается охота на уток

Актуалии Новости Общество

Адкрываецца паляванне
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак (акрамя перыяду з 11.00 да 18.00) дазволена паляванне на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку. Паляваць можна на птушак любога полу і ўзросту ружэйным спосабам з засады толькі са схованкі. Дазваляецца прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага
і расліннага свету.
Надрукавана ў №20 ад 13.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *