В районных соревнованиях «Снежный снайпер» победили команды СШ №1 и Мишневичской БШ

Образование Спорт, туризм

Бяжы, страляй, перамагай

Штогод сярод дзяцей і падлеткаў праходзяць спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У аўторак, 17 студзеня, раённыя спаборніцтвы прайшлі на гарадскім стадыёне ў Шуміліне.

« Снежны снайпер» – спаборніцтвы, якія добра ведаюць шматлікія аматары біятлону. І наўрад ці знойдзецца той, хто ні разу не чуў пра старты, дзе юныя спартсмены спаборнічаюць у гонках. «Снежны снайпер» даўно ўжо стаў адным з брэндаў Беларусі.У спаборніцтвах удзельнічалі амаль 50 юных спартсменаў з устаноў адукацыі раёна. Удзельнікам прыйшлося спаборнічаць не толькі адзін з адным, але і з ўмовамі надвор’я. Трэба адзначыць, што юныя біятланісты добра справіліся з пастаўленымі задачамі.

У малодшай узроставай групе (2012-2013 гадоў нараджэння) перамаглі Ігар Пальвінскі (СШ №1) і Яна Усціненка (Амбросавіцкая школа), другія месцы ў Данііла Акуцёнка і Дзіяны Сіроткінай (абодва з СШ №1). У сярэдняй узроставай групе (2010-2011 г. н.) лепшы вынік у Максіма Кавалёва і Надзеі Скорынавай (абодва з СШ №1), другімі сталі Кірыл Бацілаў (Мішневіцкая школа) і Арына Масько (СШ №1). У старэйшай узроставай групе (2008-2009 г. н.) першыя месцы заваявалі Іван Сталяроў і Анастасія Януш (абодва з Мішневіцкай школы), другія вынікі ў Станіслава Кальніна (Амбросавіцкая школа) і Анастасіі Януш (Обальская СШ).

У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамагла каманда Шумілінскай СШ №1 (настаўнікі фізкультуры Ю. М. Мясаедаў, А. А. Лялюга і І. С. Варанцова). Сярод сельскіх школ тройка наступная: першае месца – Мішневіцкая школа (Б. М. Ільясевіч), другое – Амбросавіцкая школа (Ю. А. Лапацін), трэцяе – Слабадская школа (У. А. Кучко).

Па выніках спаборніцтваў сфарміравана каманда, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласным этапе. Ён пройдзе ў Віцебску на наступным тыдні.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *