На канферэнцыі ў Віцебскім Медыяцэнтры абмяркоўваліся прафсаюзныя мерапрыемствы да 1 Мая. Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Юрый Дзеркач запрасіў усіх прыняць актыўны ўдзел у святкаванні Першамая.
Да першамайскіх мерапрыемстваў далучыцца і Шумілінскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Напярэдадні 1 Мая ў Шуміліне будуць вітаць тых, хто выбраны на раённую Дошку гонару па выніках працоўных спаборніцтваў. За шматгадовую працу і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці дзевяці працаўнікам з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна аб’яднанне ўручыць падзячныя лісты, будуць адзначаны лепшыя працоўныя калектывы. Для ветэранаў працы, былых работнікаў апарата кіравання раёна, будзе арганізавана да 1 Мая святочнае мерапрыемства.

