Победителями профсоюзного соревнования за июнь стали животноводы из Шумилинского райагросервиса и ОАО «Лежни»

Сельское хозяйство

Віншаванні – ад прафсаюза

Ферма Паратоўка УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» даўно не была ў лідарах па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. У мінулым годзе сюды прыйшлі новыя аператары па вырошчванні маладняку, якія змаглі зрушыць сітуацыю да лепшага.

Так, за чэрвень сярэднясутачныя прывагі ў групе Наталлі Конышавай і Таццяны Ляхар склалі 795 грамаў (+364 г да адпаведнага перыяду мінулага года). Аператары па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы выйшлі пераможцамі раённых прафсаюзных спаборніцтваў.

Наталля і Таццяна раней працавалі даяркамі, восенню мінулага года разам уладкаваліся на работу ў цялят-нік, даглядаюць больш за 250 цялят. 140 з іх – ад аднаго да чатырох месяцаў. «Малых цялят выпойваем малаком, даём камбікорм, – расказалі жанчыны. – Большых кормім сенам і мукой, сочым, каб заўсёды была вада. Зараз усіх цялят выганяем на дзень на вуліцу на сонечныя ванны. Самі падсцілаем жывёле салому ў стойлы, на кані прывозім і раздаём сена. Работа не з лёгкіх, тым не менш вельмі прыемна бачыць, як расце жывёла, як з кожным днём набірае вагу».

Жывёлаводаў павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Уручаныя пад-зячныя лісты і падарункі прыдалі аператарам настрою і жа-дання яшчэ больш старацца і дабівацца добрых прываг.

Віншаванні з працоўнай перамогай атрымала і Крысціна Новікава, якая працуе аператарам машыннага даення на ферме Ляжні-3. «Важна ведаць характар і магчымасці кожнай каровы, заўважаць змены ў іх паводзінах, першыя прыкметы хваробы, каб своечасова паведаміць ветурачу», – лічыць Крысціна. Менавіта так яна і паступае з кожнай каровай сваёй групы (а іх усяго 61). Ёсць старанне і працавітасць – ёсць і вынік. За чэрвень Крысціна выйшла пераможцай прафсаюзных спаборніцтваў сярод аператараў машыннага даення. Надоі ў яе групе склалі 432 кг малака на карову (+43 кг да адпаведнага перыяду мінулага года).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *