На Шумилинщине продолжается новогодняя благотворительная акция «Наши дети»

Главное Новости Общество Твори добро

Саграваем маленькія сэрцы

Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» актыўна далучыліся кіраўніцтва раёна – старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, работнікі райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый, дэпутаты раённага Савета дэпутатаў Святлана Іванова, Ларыса Маладзечкіна, Руслан Матвейчук, дэпутаты Обальскага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Ляўшоў і Віктар Баганаў.

Падчас акцыі салодкія падарункі былі ўручаны на дабрачыннай ёлцы хлопчыкам і дзяўчынкам з мнагадзетных і няпоўных сем’яў. Сваіх падапечных павіншавалі работнікі ТЦСАН, на навагоднім ранішніку спонсарамі выступілі прадпрыемствы «Альянспластрэсурс» і «Славянскі прадукт».

Таксама дзіцячыя мары выконвалі іншыя добрыя і спагадлівыя чараўнікі – з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, РЦГЭ, раённых грамадскіх арганізацый «Беларускі фонд міру» і «Белая Русь», цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, сектара культуры райвыканкама, раённага архіва, РЦДіМ, раённага ўчастка электрасувязі, старшыні сельвыканкамаў. Не засталіся ў баку індывідуальныя прадпрымальнікі, валанцёры і проста чулыя людзі.
Многія прафсаюзныя арганізацыі таксама далучыліся да акцыі «Нашы дзеці». Напрыклад, лясгас арганізаваў для дзяцей паездку ў Бярэзінскі біясферны запаведнік і на казку ў Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінск.

4 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая павіншавалі з Новым годам і Калядамі мнагадзетную сям’ю Крыштон і ўручылі падарункі для шасцярых дзяцей.

Алег і Алеся Крыштоны падзякавалі за ўвагу да сям’і: «Прыемна, што да дзяржаўнай падтрымкі мнагадзетных сямей у гэтыя святочныя дні далучаюцца прадстаўнікі грамадскасці і выконваюць па-жаданні дзяцей. Для нас было нечакана стаць удзельнікамі акцыі «Нашы дзеці». Сыны і дочкі будуць вельмі шчаслівыя».

Акцыя «Нашы дзеці» працягваецца да 15 студзеня. У дарослых яшчэ ёсць час пабыць чараўнікамі для дзяцей, ажыццявіць іх мары і падарыць веру ў казку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *