В хозяйствах Шумилинщины кипит работа по подготовке к посевной

Новости Сельское хозяйство

У майстэрнях зараз горача

У сельгаспрадпрыемствах раёна актыўна ідзе падрыхтоўка тэхнікі да пасяўной. Карэспандэнт газеты пабывала ў СФГ «Раднік» і паглядзела, як арганізавана тут работа.

На мехдвары ў Мішкавічах кожны механізатар заняты справай, “чаравалі” над сваімі трактарамі, некаторыя дапамагалі калегам. «Зімой вазіў да фермаў сянаж і салому, а вясной да “Беларуса” падчаплю плугі, затым – чызель ці бароны, – расказаў Аляксандр Кандакоў (на здымку). – Глебу, па ўсяму бачна, рыхтаваць да сяўбы выедзем хутка. Каб быць гатовым, правяраю спраўнасць вузлоў і агрэгатаў, рамантую пярэдні вядучы мост».

У першую чаргу ў гаспадарцы прыводзяць у парадак паўтара дзясятка трактароў (два з іх – энерганасычаныя), якія будуць заняты на пасяўной. «Большасць МТЗ спраўныя і ўжо гатовы прыступіць да работы, – расказаў галоўны інжынер гаспадаркі Андрэй Сямёнаў. – На набыццё запчастак выдзяляюцца сродкі, рамантуем у асноўным сваімі сіламі. Калі іншыя здаюць рухавікі на Віцебскі маторарамонтны завод у Віцебск, то мы даводзім іх да ладу самі –– эканомім грошы гаспадаркі. Працуем у звязцы з загадчыкам мехмайстэрні і механізатарамі. А яны

ў нас вопытныя – не адзін рухавік, пярэдні мост ці каробку ў трактарах перабралі».

У “Радніку” ёсць у наяўнасці тры плугі, дзе трэба перагледзець долаты, валы і лемяшы, столькі ж

культыватараў, дзе слабае звяно – стральчатыя лапы. У пасяўным агрэгаце трэба замяніць сашнікі

і насенняправоды. Пры правільнай арганізацыі ра-бот павінны паспець да пачатку ворыва.

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 

КАМПЕТЭНТНЫ КАМЕНТАРЫЙ

Уладзімір Пушноў, начальнік райсельгасхарчу:

– Першымі адрамантавалі тэхніку да пасяўной у ААТ «АграБаравінка». До-бра арганізавана работа ў ААТ «Ляжні». Ухвальнага слова заслужылі механі-затары КУСГП «Сіроцінскі» – у мінулыя выхадныя яны не адпачывалі, а правялі

іх на ААТ «Заходне-Дзвінскі МРС», дзе разам з мясцовым слесарам аказвалі

дапамогу ў рамонце МТЗ-3522. А вось у ААТ «Прыазёрны мір» слабыя тэмпы

па рамонце тэхнікі. Рэкамендавана тэрмінова фарсіраваць работу».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *