Конференция районной организации ОО «БРСМ» состоялапсь в Шумилино

Молодёжь Новости

За ініцыятыву і здаровы лад жыцця

6 сакавіка моладзь раёна сабралася ў гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе праходзілі канферэнцыя раённай арганізацыі ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і пасяджэнне Савета працуючай моладзі.

З дакладам выступіла першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. Яна расказала пра значнасць 7­га Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў канцы красавіка бягучага года. Дэлегатамі на гэты сход былі абраны галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі сельгасвытворчасці райвыканкама Ягор Зімін і Вікторыя Бяляева. За плённае супрацоўніцтва з райкамам ГА БРСМ Вікторыя Бяляева ўзнагародзіла граматамі раённы цэнтр культуры, гісторыка­краязнаўчы музей, раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Пасля прайшло пасяджэнне працуючай моладзі. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва расказала пра задачы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, Маладзёжны парламент, работу Савета працуючай моладзі. Старшынёй Савета была абрана настаўніца СШ №1, малады спецыяліст, валанцёр Аляксандра Далецкая.

Работнікі гісторыка­-краязнаўчага музея правялі для моладзі віктарыну «Мой край родны, мая гісторыя жывая», якая была прысвечана 100-­годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *