В Шумилино отметили День пограничника

Новости Общество

«За намі – Радзіма, сям’я, сваякі!»

З нагоды Дня пагранічніка члены грамадскага аб’яднання па захаванні і развіцці традыцый ветэранаў пагранічных войскаў «Пагранічнікі Шуміліна» сабраліся на ўрачысты мітынг каля помніка загінуўшым землякам у аграгарадку Светласельскі.

«Умацаванню межаў краіны заўсёды надавалася асабліва важнае значэнне. На тэрміновую ваенную службу ў пагранічнікі бралі толькі самых моцных характарам і духам, – адзначыў падчас віншавання старшыня грамадскага аб’яднання «Пагранічнікі Шуміліна» Аляксей Цімафееў. – Салдаты ў зялёных фуражках ва ўсе часы мужна і надзейна абаранялі Айчыну.

І сёння, калі на межах краіны напружана, патрабуецца асаблівы прафесіяналізм і пільнасць. Як вядома, былых пагранічнікаў не бывае. За намі – Радзіма, сям’я, сваякі!».

На мерапрыемстве згадалі загінуўшых землякоў, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Да помніка ўсклалі кветкі.

Словы віншаванняў пагранічнікам адрасавалі прадстаўнікі многіх грамадскіх арганізацый сілавых структур. Маракі, дэсантнікі, афганцы, падкрэсліваючы салдацкае братэрства і таварыскасць, былі ў гэты дзень разам з пагранічнікамі.

Члены Савета аб’яднання ўручылі многім пагранічнікам памятныя знакі «Ветэран пагранічнай службы» і падзякі, некаторыя атрымалі ў падарунак зялёныя фуражкі.

Сёння ГА «Пагранічнікі Шуміліна» аб’ядноўвае амаль трыццаць чалавек. Некаторыя сюды “прапісаліся” сем’ямі. Як, напрыклад, Мікалай Жымалоскін з сынамі Сяргеем і Аляксандрам, якія ў сваю чаргу прывялі на свята ўжо сваіх маленькіх сыноў. Можа яны таксама будуць пагранічнікамі. Немалаважна, што ў аб’яднанне падцягваецца моладзь. Так, нядаўна ў суполку ўступілі Дзмітрый Гусакоў, Ілья Ліпай (на здымку разам з Аляксеем Цімафеевым), моладзь раўняецца на старэйшых таварышаў і бярэ з іх прыклад.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *