В Шумилинском историко-краеведческом музее открылась выставка художника из Витебска Александра Тищенкова

Культура Новости

Карціны – ад Лучазаравіча

Дэвіз жыцця Александро Цішчанкава, творчая сустрэча з якім нядаўна прайшла ў краязнаўчым музеі, – творчасць ва ўсім. Ён піша карціны, спявае, працуе на фрэзерным станку, а ў свой час здымаўся ў кіно на студыі «Ленфільм».

Александро Лучазаравіч Цішчанкаў – член народнага клуба мастакоў­аматараў «Контур» (г. Віцебск). Напярэдадні свайго юбілею ён прадаставіў Шумілінскаму музею выставу карцін у тэхніцы алейнага жывапісу.

«Заняцца творчасцю мяне падштурхнула здыманне ў кіно, бо карціны – гэта своеасаблівы маўклівы кадр, – падзяліўся Александро Цішчанкаў. – Усур’ёз стаў пісаць у 2004 годзе, калі за адзін месяц выйшла дзесяць карцін. Калі працую, нібыта падключаюся да космасу, адкуль і бяру натхненне. У 2012 годзе распісаў дом сястры ў Веліжы, які заняў першае месца ў конкурсе па добраўпарадкаванні».

Александро Цішчанкаў – мастак­самавучка. Ён піша карціны па памяці і на аснове прачытаных твораў, часта пераносіць на палатно свае сны. Мастак напісаў больш за сто работ, частка якіх знаходзіцца ў прыватных калекцыях жыхароў Веліжа, Санкт­Пецярбурга і з іншых гарадоў Расіі і Беларусі. Кожная работа пейзажыста, які працуе ў стылі экспрэсіянізму, насычана радасцю і эмоцыямі. Адным з вядучых накірункаў творчасці з’яўляецца наіўнае (інсітнае) мастацтва, якое атрымала ў Віцебскай вобласці ў 2020 годзе статус гісторыка­культурнай каштоўнасці Беларусі.

Напрыканцы творчай сустрэчы Александро Цішчанкаў падарыў Шумілінскаму музею адну са сваіх карцін.

Выстава будзе працаваць да 26 чэрвеня.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *