Напоминаем основные правила при передвижении на велосипедах

Безопасность Общество

Юныя веласіпедысты: без рызыкі для жыцця

Лета – час веласіпедаў. Танна, зручна, экалагічна чыста і, да таго ж, карысна для здароўя. Гэтым відам транспарту карыстаюцца не толькі дарослыя, але і дзеці.

Дзе і як трэба ездзіць, каб не парушыць ПДД і з якога ўзросту можна кіраваць веласіпедам – у гэтым разбіралася журналіст раённай газеты.

Згодна з п. 154 Правілаў дарожнага руху дзецям да 14 гадоў забараняецца без суправаджэння дарослага кіраваць на дарозе веласіпедам (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак), расказаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. На жаль, не ўсе прыслухоўваюцца да гэтых правілаў і выязджаюць пра праезную частку, каб пераехаць на другі бок вуліцы.

Іншы раз гэта прыводзіць да трагедыі. Так, нядаўна ў райцэнтры зарэгістраваны ДТЗ на перакрыжаванні вуліц Кароткіна-Луначарскага: легкавушка наехала на 11-гадовага веласіпедыста. Пашанцавала, што ўсё абышлося толькі сінякамі. Часта ў райцэнтры можна убачыць 9-10-гадовых дзяцей на веласіпедах, а іх павінны суправаджаць дарослыя. «На кожную дарогу супрацоўніка ДАІ не паставіш.

Таму ў справе бяспекі неацэнная роля бацькоў, – кажа Віктар Бурлакоў. – Нельга адпускаць дзяцей адных туды, дзе існуе небяспека. Часам ад кантролю бацькоў залежыць жыццё і здароўе дзяцей. Трэба растлумачыць дзецям, наколькі небяспечная праезная частка. Таму мы рэкамендуем бацькам: не выпускайце дзяцей з-пад кантролю!».

Правіламі дарожнага руху дазваляецца пераязджаць праезную частку дарогі (па зебры ці на зялёнае святло святлафора) не зыходзячы з веласіпеда. Але пры гэтым рэкамендуецца знізіць хуткасць да хуткасці ідучага пешахода.

Згодна з п. 148 правілаў дарожнага руху ездзіць на веласіпедах трэба па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці ўказаных элементаў дарогі або немагчымасці руху па ёй дапускаецца рух веласіпедыстаў па праез-най частцы дарогі ў адзін рад не далей як 1 метра ад яе правага краю.

Умоўныя сігналы рукамі

На веласіпедах сістэмы паваротаў, як у аўтамабілях, няма, таму загадзя (каб усе ўбачылі) трэба выкарыстоўваць умоўныя знакі рукамі:
*Прыпынак – паднятая ўверх рука (правая ці левая).
*Паварот налева – выцягнутая ў левы бок (у бок павароту) прамая левая рука або сагнутая ў локці і паднятая ўверх правая рука.
*Паварот направа – выцягнутая ў правы бок (у бок павароту) прамая правая рука або сагнутая ў локці і паднятая ўверх левая рука.

Веласіпедысту забараняецца:

  1. Выкарыстоўваць тэхнічна няспраўны веласіпед.
    2. Ехаць не трымаючыся рукамі за руль або не трымаючы ногі на педалях.
    3. Перавозіць пасажыраў за выключэннем выпадкаў перавозкі дзяцей ва ўзрос-це да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні.
    4. Перавозіць грузы, якія выступаюць больш як на 0,5 метра па даўжыні або шырыні за габарыты транспартнага сродку, а таксама грузы, якія перашкаджаюць кіраванню гэтым транспартным сродкам.
    5. Кіраваць веласіпедам ва ўмовах галалёду ці снегападу.

Важна ведаць! Калі веласіпедыст парушыў правілы дарожнага руху, то яму пагражае штраф у памеры ад 1 да 3 БВ. А калі веласіпедыст быў нецвярозы, то штраф ад 3 да 5 БВ.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *