Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
- За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 75 заяў і паведамленняў грамадзян. У выніку іх разгляду раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны тры крымінальныя справы.
- Выяўлена 46 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку 6 з іх – за дробнае хуліганства, чатыры – за дамашняе насілле, па тры – за дробны крадзеж і нявыхад абавязаных асоб на работу, адно – за пражыванне без рэгістрацыі.
- Праведзена адпрацоўка 27 асоб, якія маюць судзімасць. Устаноўлены адзін прэвентыўны нагляд.
- У адносінах да дзвюх асоб, якія сістэматычна ўжываюць спіртныя напіткі, дакументы накіраваны ў суд. У будучым гэтыя людзі будуць накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
- Выяўлены адзін факт сямейнай неблаганадзейнасці, інфармацыя накіравана ў аддзел па адукацыі райвыканкама.
- Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлена 50 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Шасцёра вадзіцеляў не былі прышпілены рамянямі бяспекі, чацвёра перавысілі ўстаноўленую хуткасць больш як на 20 кіламетраў у гадзіну, столькі ж вадзіцеляў не прапусцілі пешаходаў на “зебры”, адзін праехаў на забараняючае святло святлафора.
- Правілы дарожнага руху парушылі чатыры пешаходы, прычым, усе яны ішлі па праезнай частцы дарогі ў цёмны час сутак без святловяртальных элементаў.
Людміла ЗУЙКОВА.

