На контроле — госзакупки и уборка урожая

Вестник Комитета госконтроля

Не дапусцілі парушэнняў пры закупках

Дзякуючы папярэдняму кантролю з боку Полацкага міжраённага камітэта дзяржкантролю прыняты меры па недапушчэнні парушэнняў заканадаўства пры правядзенні працэдуры закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных і бюджэтных сродкаў.

За парушэнне ў сферы арганізацыі і правядзення дзяржзакупак прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасць.

Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне парадку арганізацыі дзяржзакупак тавараў (работ, паслуг) устаноўлена арт. 12.9 КаАП (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 100 БВ), а за парушэнне патрабаванняў да парадку ажыццяўлення закупак за кошт уласных сродкаў – арт. 12.27 КаАП (штраф да 15 БВ).

Міжрайкамітэтам за 8 месяцаў прааналізаваны 38 закупак, з якіх па 2 прынята рашэнне аб адмене, па 3 вынесены рэкамендацыі аб унясенні змяненняў у дакументацыю, па 2 забяспечана эканомія бюджэтных сродкаў на суму больш за 25 тысяч рублёў.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў прыцягнуты да адказнасці 8 службовых асоб за парушэнне парадку правядзення дзяржзакупак і закупак за кошт уласных сродкаў (за аналагічны перыяд мінулага года – 9).

Тыповым парушэннем у сферы дзяржзакупак, выяўленым МРК, з’яўлялася набыццё тавараў (работ, паслуг) без правядзення прадугледжанай заканадаўствам працэдуры дзяржзакупкі, а ў частцы закупак за кошт уласных сродкаў – парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, не размяшчэнне вынікаў па выбары пераможцы, які ўдзельнічаў у працэдуры закупкі.

Прыняты меры па ліквідацыі парушэнняў дысцыпліны, безгаспадарнасці і страт ураджаю

Па выніках кантролю за правядзеннем сельскагаспадарчых работ Аршанскім міжраённым камітэтам дзяржкантролю забяспечана прыняцце мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў вытворча-тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, спыненні фактаў безгаспадарнасці, прадухіленні страт ураджаю.

Пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў у сельгасарганізацыях Сенненскага, Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў міжрайкамітэтам адзначаны шэраг парушэнняў тэхналагічных патрабаванняў пра нарыхтоўцы травяных кармоў: перавышэнне аптымальных тэрмінаў іх закладкі, у тым ліку ў непадрыхтаваныя траншэі і бурты; пашкоджанне упакоўкі пры складзіраванні; невыкарыстанне кансервантаў. Пры гэтым прычынай асобных парушэнняў з’яўляецца безгаспадарнасць.

Асобнымі кіраўнікамі не прымаюцца меры па забеспячэнні бяспечнага правядзення работ. Устаноўле-ны факты прыцягнення да работы на складанай тэхніцы асоб, якія не маюць адпаведных правоў на кіраванне ёй.

Для аператыўнага прыняцця мер рэагавання ўсім кіраўнікам гаспадарак указана на выяўленыя парушэнні і недахопы, таксама адпаведная інфармацыя накіравана ў мясцовыя органы ўлады і Віцебскі аблвыканкам.

Кантроль за правядзеннем сельгасработ працягваецца.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *