Шумилинские спасатели нашли пенсионера, который заблудился в лесу

Происшествия

Пенсіянер заблукаў у лесе каля Ужляціна

Фото носит иллюстративный характер.

22 кастрычніка ў 17.25 шумілінскія ратавальнікі выехалі ў лясны масіў паблізу вёскі Ужляціна на пошукі 64-гадовага пенсіянера. Сам ён пражывае ў Віцебску, у нашым раёне ў яго дача. У 14.00 мужчына пайшоў у лес збіраць грыбы і заблукаў.

Падчас пошукаў пенсіянер падтрымліваў сувязь з ратавальнікамі. У 18.50 яго знайшлі, у медыцынскай дапамозе мужчына патрэбы не меў.

Каб сысці ў лясны масіў і вярнуцца дадому самастойна, трэба памятаць пра бяспекуі выконваць наступныя правілы, нагадалі рата-вальнікі:
– перш, чым пайсці ў лес за грыбамі ці ягадамі або проста на прагулку, паведаміце пра планы свая-кам ці сябрам;
– апраніце яркую вопратку;
– у рукзаку павінна быць усё самае неабходнае: запалкі, абгорнутыя поліэтыленам, компас, запас прадуктаў і вады, аптэчка, рэпеленты ад насякомых, таблеткі сухога спірту для распальвання, зараджаны мабільны тэлефон;
– патрапіўшы ў неспадзяваную сітуацыю, патэлефануйце па нумары 101 або 112, апішыце, дзе прыкладна знаходзіцеся або што бачыце вакол сябе;
– у чаканні дапамогі не варта перамяшчацца, змяняючын акірунак. Лепш заставацца на адным месцы або рухацца туды, дзе ёсць дакладныя арыенціры.

Калі апынуліся ў лесе без тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, спыніцеся і супакойцеся. Галоўнае для вас – выйсці да людзей, таму важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі.
Выявіўшы любы з гэтых аб’ектаў, ідзіце ўздоўж яго, і вы абавязкова знойдзеце людзей. Прыслухайцеся: гул транспарту чуваць за 3-4 км, цягніка – за 10 км, брэх сабакі – за 2-3 км. Ідзіце на гук.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *