Брэйн-ринг семейных команд провели на День отца в Шумилино

Общество

З бацькам разам на ўсе пытанні адкажам!

У раённым цэнтры культуры прайшоў інтэлектуальны турнір, прысвечаны Дню бацькі.

У турніры бралі ўдзел шэсць сямейных каманд, якія ўзначалілі бацькі: Іван Казелька з сынам Мікалаем, Сяргей Пальвінскі з сынам Ігарам, Аляксандр Левіт з дач-кой Міланай, Васіль Шпыркін з сынам Андрэем, Андрэй Савасцьянаў з сынам Андрэем, Аляксандр Чарнічэнка з дачкой Варварай.

Арганізатары прапанавалі камандам адказаць на 25 пытанняў, многія з якіх былі са шпількай, і каб адказаць на іх, патрабавалася зусім нестандартнае мысленне. Трэба было ведаць дзіцячыя казкі і мультфільмы, згадваць герояў фільмаў і кніг, праяўляць веды ў гісторыі, фальклоры, геаграфіі і іншых школьных навуках.

Победители турнира.

Усе каманды стараліся, раіліся, думалі… У выніку, як падкрэсліла старшыня журы метадыст раённага цэнтра культуры Марыя Забэла (арганізатар турніру) разрыў паміж камандамі быў мінімальны, і пераможцы адарваліся ўсяго на два былы.

Лепшыя веды праявілі два Андрэі – бацька і сын Савасцьянавы, якія атрымалі дыплом і прыз. Заахвочвальныя прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі турніру.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *