Про дополнительный выходной и не только

Закон Молодёжь Официально

А маладыя мамы ў выхадныя дома
Збіраюся спыніць водпуск па догляду за дзіцяці да 3-х год і выйсці на работу. Ці мае права наймальнік прыцягнуць мяне да работы ў выхадныя дні, у начны час?
Адказвае галоўны дзяржінспектар працы абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржінспекцыі працы Г. А. Галай:
У арт. 263 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначаны гарантыі, якія прадастаўлены жанчынам у сувязі з мацярынствам. Забараняецца прыцягненне да звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы і святочныя дні, устаноўленыя і аб’яўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочымі, выхадныя дні, а таксама  накіраванне ў службовую камандзіроўку цяжарных жанчын і жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3-х год.
Да нерабочых святочных дзён адносяцца: Новы год, Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае), Дзень жанчын, Радаўніца (праваслаўная), Свята працы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае).
Забараняецца прыцягненне да работы ў начны час цяжарных жанчын. Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3-х год, могуць прыцягвацца да работы ў начны час толькі з іх пісьмовай згоды. Начным лічыцца час з 22.00 да 6.00. Адмова ад работы ў начны час не можа разглядацца як парушэнне працоўнай дысцыпліны і ў тым выпадку, калі яна прыходзіцца на частку рабочага дня.
Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 14 год (дзяцей-інвалідаў — да 18 год), могуць прыцягвацца да начных, звышурочных работ, работ у дзяржаўныя святы, святочныя дні, устаноўленыя і аб’яўленыя Прэзідэнтам нерабочымі, выхадныя дні і накіроўвацца ў службовую камандзіроўку толькі з іх пісьмовай згоды. Адмова работніц, якія маюць дзяцей ва ўзросце ад 3-х да 14 год (дзяцей-інвалідаў — да 18 год), ад выканання ўказаных вышэй работ не можа разглядацца як парушэнне працоўнай дысцыпліны незалежна ад характару працоўных абавязкаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *