Згарэла пабудова ў вёсцы Рускі
27 кастрычніка ў 17.45 у раённую службу ратавання 101 паступіла паведамленне пра пажар пабудовы ў в. Рускі Дабейскага сельсавета.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў РАНС назіралася адкрытае гарэнне перасоўнай бытоўкі, якая агнём была знішчана поўнасцю разам з маёмасцю. Уласнік, урон і прычыны пажару высвятляюцца. Разглядаецца версія падпалу. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.
МНС нагадвае: будзьце асцярожныя ў абыходжанні з агнём. Пры пажары і любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце на нумарах 101 ці 112.
Ілья ШНІПАЎ, старшы інспектар РАНС.

