Служба 101 информирует. Пожар бани в Николаево

Происшествия

Гарэла лазня ў Мікалаеве

Загаранне прыватнай лазні ў вёсцы Мікалаева Мікалаеўскага сельсавета здарылася вечарам 28 кастрычніка, расказалі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне пра дым зпад даху лазні ў службу 101 паступіла ў 17.55. Гаспадыня 1955 г. н. на момант узнікнення пажару знаходзілася дома. Агнём у лазні пашкоджаны латы (обрешетка – рус.) даху і столевае перакрыцце.

Прычына пажару высвятляецца. Верагодней за ўсё прычынай стала перапальванне печкі.

МНС нагадвае пра неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Не дапускайце перапальвання печкі!

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *