Пра ўласны дах над галавой і камфортныя ўмовы жылля
Падчас адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 11 лістапада прыём грамадзян у Шумілінскім раёне правёў член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Барыс Ціхаміраў. Падчас прыёму прысутнічаў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.
У ходзе зваротаў да члена Савета Рэспублікі жыхары двух вёсак Шуміліншчыны ўзнялі некалькі пытанняў, па якіх былі дадзены тлумачэнні.
Так адной з заяўніц растлумачылі, што аформіць права ўласнасці на жылы дом у яе сітуацыі магчыма толькі праз суд, для чаго неабходна звярнуцца ў адпаведныя ўстановы. З улікам сталага ўзросту заяўніцы рэкамендацыі па неабходных дзеяннях былі агучаны і яе дзецям.
Другая заяўніца патрабавала неадкладна дазволіць зрабіць газавае ацяпленне ў кватэры ў шматпавярховым доме. Жанчыне патлумачылі, што такія работы могуць быць выкананы толькі пры капітальным рамонце і афармленні праектнай дакументацыі. Стала вядома, што ў 2025 годзе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будзе зроблены ў суседнім доме (зараз робіцца праект), дзе плануецца і пакватэрнае газавае ацяпленне. Заяўніцы прапануюць кватэру ў гэтым доме.
У ходзе размоў з вяскоўцамі былі ўзняты пытанні транспартнага, гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання, якія членам Савета Рэспублікі ўзяты на кантроль і накіраваныя ў райвыканкама для вывучэння і вырашэння.
У ходзе сустрэчы Сяргей Галынчык расказаў Барысу Ціхаміраву аб рабоце са зваротамі грамадзян, сістэме работы з насельніцтвам, якая склалася ў раёне.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

