Марафон единства. Впечатления

Главное Культура Общество

Адзінствам мы моцныя!

Делегация Шумилинского района на «Марафоне единства».

У апошнія восеньскія дні, 29-30 лістапада, Віцебск прымаў  рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю «Марафон адзінства».

У рамках акцыі былі арганізаваны шматлікія выставы, сустрэчы, мерапрыемствы, канцэрты на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада, у віцебскіх ВНУ. Так, у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава прайшла сустрэча “Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт” з ганаровым грамадзянінам горада Віцебска Уладзімірам Андрэйчанкам і генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзімам Гігіным, у ходзе якой адбылася адкрытая размова са студэнцкай моладдзю аб мінулым, сучасным і будучыні краіны.

На “НЯнуднай НЯлекцыі” намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая ў нефармальнай абстаноўцы абмеркавала з навучэнцамі індустрыяльна­тэхналагічнага каледжа пытанні выбару і адказнасці.

У ГЗЦ “ТРІО” прайшла “Знакавая сустрэча” са старшынёй Белтэлерадыёкампаніі Іванам Эйсмантам, генеральным дырэктарам інфармацыйнага агенства БЕЛТА Ірынай Акуловіч і галоўным рэдактарам “Альфа Радыё” Вадзімам Шэпетам.

Артысты Прэзідэнцкага аркестра Беларусі далі майстар­клас у Віцебскай дзіцячай школе мастацтваў імя А. В. Багатырова.

Работнікі Беларускай чыгункі, прадпрыемстваў “Вітбудтэхмаш”, “Палімерканструкцыя” сустракалі праект “Разам працуем, разам спяваем!”

Галоўныя падзеі акцыі разгортваліся 30 лістапада вакол лядовага Палаца спорту. Традыцыйным падарункам для горада, у якім праходзіць “Марафон адзінства”, стала адкрыццё мурала “Будучае Беларусі ў тваіх руках” на будынку Палаца спорту.

Да мабільнага музею “Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” адразу выстраілася чарга жадаючых наведаць экспазіцыю “Наш абавязак – помніць!”. Каля ўваходу ў Палац размясцілася вулічная экспазіцыя выставы “Подзвігі і лёсы партызан у дакументах”.

Тут жа была прадстаўлена спартыўная каманда па ралі­рэйдах МАЗ­СПОРТаўта.

Сапраўднай кульмінацыяй і бліскучай кропкай акцыі стаў канцэрт “Час вы-браў нас!”, у якім бралі ўдзел больш за 800 артыстаў. У фае Палаца спорту гледачоў упершыню ў Віцебску сустракала выстава БЕЛТА “Гісторыя суверэннай Беларусі ва ўнікальных фатаграфіях”, а таксама выставы конкурсных дзіцячых работ, прымеркаваных да “Марафона адзінства”.

А ў зале гледачоў чакала яскравае, каляровае шоу.

Адкрываючы канцэрт, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой сказаў:
–  Беларусы і людзі, якія прыязджаюць да нас, хочуць простых рэчаў. Па-першае, жыць у бяспецы. Па-другое, вялікая раскоша і прывілей – расціць і вучыць сваіх дзяцей без “традыцыйных” каштоўнасцей, якія навязваюцца агрэсіўным захадам. Па-трэцяе, купляць прадукты харчавання натуральныя і экалагічна чыстыя.
Ён падкрэсліў, што акцыя дэманструе нашу рашучасць і адзінства ў дасягненні пастаўленых мэт.

Кожнага выканаўцу і кожны нумар сустракалі апладысментамі, па зале луналі Дзяржаўныя сцягі Рэспублікі Беларусь, у кожнага гледача былі сцяжкі з сімволікай “Марафона адзінства”. На сцэне ў музычных нумарах разгортвалася гісторыя нашай краіны: узнікненне беларускай дзяржавы і ўз’яднанне беларусаў у адзінай краіне, калектывізацыя, пасляваеннае жыццё. У адзіным парыве падняліся людзі, калі гучала песня “Пакінуць след”, прысвечаная ваеннаму пакаленню. Цёпла дзякавалі за цудоўнае выкананне Мікалаю Лукашэнку.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін дзякуючы арганізатарам сказаў:
–  Брэст, Гомель, Мінск, Магілёў не госці ў нас, яны тут родныя, яны тут дома! Мы ўсе недзялімыя часткі адной вялікай дружнай сям’і, якая называецца Рэспубліка Беларусь. Сям’і, дзе шануюць сваіх продкаў, ганарацца сваім мінулым, добрасумленна працуюць, мараць і плануюць нармальнае чалавечае будучае. Так было, так ёсць і так будзе!

У заключнай частцы канцэрта ўсе прысутныя стоячы падпявалі песням, прысвечаным Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, роднай любімай Беларусі.

6-7 снежня эстафету «Марафона адзінства» падхопіць Орша.

Шумілінцы на “Марафоне адзінства”

Не абышлася знакавая падзея без удзелу прадстаўнікоў нашага раёна. У ходзе мерапрыемстваў адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласных і рэспубліканскіх конкурсаў сярод вучняў школ, якія праходзілі ў рамках “Марафона адзінства”. Дзевяцікласніца Мікіціхінскай СШ Лізавета Вінаградава (настаўнік Наталля Муцюк) удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе сачыненняў “Што такое адзінства” і атрымала дыплом III ступені.

Рисунок Софии Гончаровой из Обольской СШ.

А вучаніца 4 “А”класа Обальскай СШ Сафія Ганчарова (настаўнік Таццяна Лузгіна) па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу малюнкаў вучняў пачатковых класаў “Мы разам” узнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Гістарычная спадчына Беларусі”.

30 лістапада дэлегацыя Шуміліншчыны, у якую ўваходзілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна, наведала канцэрт “Час выбраў нас!”.

УРАЖАННІ

Ларыса МАЛАДЗЕЧКІНА, кіраўнік цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый: – Цудоўнае мерапрыемства! Патрыятычнае і грандыёзнае, якое сапраўды яднае. У адзіным душэўным парыве людзі падтрымлівалі ўсіх артыстаў, якія спявалі і танцавалі на сцэне, тых выступоўцаў, якія звярталіся да людзей. Такія мерапрыемствы вельмі патрэбныя, бо калі ўдзельнічаеш у іх, то адчуваеш народнае адзінства, адчуваеш сябе патрыётам Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *