Вам на мобильник звонит сотрудник МТС (банка, милиции, прокуратуры, следователь…) — просто положите трубку

Безопасность Происшествия

Вам тэлефануе не супрацоўнік, а махляр

– Добры дзень. Вам тэлефануе супрацоўнік кампаніі МТС. Ваш тарыфны план архіўны, – пачула 51-гадовая Наталля (імёны зменены па этычных меркаваннях), адказаўшы на званок ад невядомага абанента ў ватсапе.

«Супрацоўнік МТС» пераканаўча расказваў, што неабходна тэрмінова памяняць тарыфны план, каб і надалей карыстацца мабільнай сувяззю. А для гэтага трэба ўстанавіць суперабноўлены дадатак для мабільнага тэлефона. Далей Наталлі адправілі на ватсап установачны пакет. Зноў патэлефанавалі і падрабязна расказалі, як правільна ўстанавіць дадатак на тэлефон. Жанчына зрабіла ўсё, як прадыктавалі.

Літаральна праз некаторы час жанчына вырашыла паглядзець астатак грошай на банкаўскім рахунку. Глянула – і абамлела, на рахунку ні капейкі, а яшчэ раніцай там быў 1301 рубель. Адразу да Наталлі прыйшло ўсведамленне, што «супрацоўнік МТС» – не супрацоўнік мабільнай кампаніі, а злачынца.

Па дадзеным факце следчымі Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа. Згодна з заканадаўствам злачынца можа пазбавіцца волі тэрмінам да трох год. Зараз праводзяцца следчыя дзеянні.

Высветлена, што грошы Наталлі першапачаткова былі пераведзе-ны на банкаўскі рахунак у суседняй краіне.

– На жаль, гэта не адзіны выпадак, калі шумілінцы пацярпелі ад тэлефонных махляроў, – звяртаецца да жыхароў раёна намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Казлоўскі. – Запомніце: супрацоўнікі кампаній мабільнай сувязі (банкаў, пракуратуры, міліцыі і г. д.) ніколі не тэлефануюць у месенджарах. Калі вам патэлефанавалі па мабільнай сувязі, адразу звяртайце ўвагу на нумар: калі ён замежны – вам дакладна пазванілі тэлефонныя ашуканцы. І яшчэ, калі ў вас узніклі хоць нейкія сумненні падчас размовы, адразу кладзіце трубку. А потым самі патэлефануйце ў МТС, А1 ці Life, іх нумары тэлефонаў знойдзеце на афіцыйных сайтах кампаній. Не давайце сябе падмануць!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *