На сессии Шумилинского районного Совета депутатов утверждены прогноз социально-экономического развития региона и бюджет на 2025 год

Власть Главное

Сяргей Галынчык, старшыня райвыканкама:
«Важна захаваць і памножыць дасягнутае. Рэзервы і магчымасці для гэтага ёсць»

30 снежня пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча прайшло пасяджэнне чарговай сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання, на якой па традыцыі перад дэпутатамі выступіў старшыня райвыканкама са справаздачай аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2024 год,  а таксама агучыў планы на 2025 год.

Вынікі 2024-га

– Работа раённага выканаўчага камітэта ва ўзаемадзеянні з дэпутацкім корпусам была накіравана на выкананне ключавых задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы. Гэта забеспячэнне ўстойлівай работы рэальнага сектара эканомікі, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці, вырашэнне найбольш важных пытанняў, якія хвалююць насельніцтва. І па кожным з пазначаных напрамкаў дасягнуты годныя вынікі. Адыходзячы год быў насычаны грамадска-палітычнымі, эканамічнымі, культурнымі падзеямі, – адзначыў Сяргей Галынчык. – Галоўны вынік года – рост даходаў насельніцтва. Рэальная заработная плата павялічылася на 13,8%.

Павышэнне эфектыўнасці работы арганізацый дазволіла забяспечыць выкананне ўсіх чатырох мэтавых паказчыкаў: тэмп росту намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты склаў 120,4%, тэмп росту сукупных паступленняў даходаў кансалідаванага бюджэту раёна – 115,2%, тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал – 115,9%, забяспечана зніжэнне выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі. Па словах дакладчыка, вышэй адпаведнага перыяду мінулага года забяспечаны тэмп вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, тэмп росту рознічнага тавараабароту. Забяспечана выкананне задання па аб’ёмах падрадных работ, па тэмпах росту экспарту паслуг, уводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых да-моў, па зніжэнні ўдзельнай вагі пратэрмінаванай крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасцей, па каэфіцыенце цякучасці кадраў.

Разам з тым, нягледзячы на станоўчую дынаміку, не ўдалося выканаць заданне па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ, вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму, уводзе жылых дамоў з дзяржпадтрымкай, экспарце тавараў, рэнтабельнасці продажаў.

З улікам работы рэальнага сектара эканомікі за студзень–лістапад забяспечана паступленне падатковых  і непадатковых плацяжоў у бюджэт раёна ў памеры 23,7 млн. рублёў. Павялічыліся даходы бюджэту раёна(127,4%). Бюджэт раёна захаваў сацыяльную накіраванасць. Датацыйнасць раёна знізілася ў 2024 годзе з 53,8% да 52,0%.

Планы на 2025-ты

Старшыня райвыканкама агучыў ключавыя паказчы-і, якія пастаўлены перад раёнам на 2025 год: гэта рост сярэднямесячнай зарплаты (110,8%), інвестыцый у асноўны капітал (107,1%) і сукупнага паступлення даходаў у бюджэт (109,9%). Ключавая задача для прамысловага комплексу – развіццё імпартазамяшчэння і вытворчай кааперацыі, у першую чаргу з расійскімі суб’ектамі гаспадарання.

Перад прадпрыемствамі сельскагаспадарчай галіны пастаўлена задача павялічыць валавую вытворчасць сельскай гаспадаркі на 10%, забяспечыць станоўчую рэнтабельнасць продажаў. Для гэтага неабходна прыняць меры па завяршэнні будаўніцтва і ўкамплектаванню малочнатаварных комплексаў, павелічэнні пагалоўя жывёлы, прадоўжыць работу па паляпшэнні структуры севазвароту, захаванні тэхналогіі сяўбы і вырошчвання.
«Задачы і асноўныя напрамкі работы на 2025 год вызначаны. Важна захаваць і памножыць дасягнутае, – падкрэсліў Сяргей Галынчык. – Рэзервы і магчымасці для гэтага ёсць. Якім будзе вынік, залежыць ад усіх нас».

З судакладам выступіла галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч.

Бюджэт на 2025-ты

З праектам раённага бюджэту на 2025 год азнаёміла намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Аксана Лебедзева. Прыярытэтнымі напрамкамі бюджэтнай палітыкі ў 2025 годзе па-ранейшаму застануцца сацыяльная арыентаванасць расходаў, павышэнне якасці жыцця насельніцтва, дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы за кошт павелічэння памеру заработнай платы. У структуры бюджэту 2025 года захаваецца вы-сокі ўзровень бюджэтнага фінансавання сацыяльных галін – адукацыі і аховы здароўя, сацыяльнай палітыкі, культуры і мастацтва, фізічнай культуры. Выдаткі на галіны сацыяльна-культурнай сферы ў цэлым складуць 68,3% аб’ёму бюджэту (45,3 млн. руб.).

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *