Рождественский благотворительный концерт прошёл в Шумилино

Культура Общество

Ражаство – час дабрыні і цудаў

Свята Божага Нараджэння – нагода дарыць дабрыню, спагаду і дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Па добрай даўняй традыцыі ў раённым цэнтры культуры ў гэтыя дні ладзіцца свята. Прайшоў дабрачынны канцэрт «Пад белым покрывам Ражаства» і сёлета, усе сабраныя сродкі ад якога будуць накіраваны на набыццё абсталявання для пакою рэабілітацыі ў аддзяленні сястрынскага догляду ЦРБ.

«Сёння мы пераканаліся, што ў нашым раёне многа людзей, якія ўмеюць спачуваць, любіць бліжняга, дзяліцца цеплынёй сваёй душы, – адзначыла падчас віншавання намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. – Дзякуй усім за дабрыню і шчырасць. Няхай Ражаство прынясе шчасце і дабрабыт».

Вельмі дарэчы гучалі словы благачыннага Шумілінскай акругі протаіерэя Фёдара Пучынскага пра гісторыю свята Ражаства, яго заклік дараваць і разумець. Самы лепшы падарунак Збавіцелю, які прыйшоў да людзей з любоўю, – рабіць дабро, быць міласэрнымі да бліжняга, заўважыў святар. Да віншаванняў далучыўся і настаяцель касцёла Маці Божай Фацімскай Яўген Шымановіч, які пажадаў усім божай міласці, міру на зямлі і ў душы.

Канцэртная праграма, якую падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры, устаноў адукацыі раёна, была напоўнена душэўнымі песнямі. Спявалі пра Ражаство, дабрыню, родны край, каханне – гледачы аддзячылі артыстаў шчодрымі апладысментамі.

У фае цэнтра культуры прайшло дабрачыннае мерапрыемства «Ёлка дабрыні». Прадстаўнікі цэнтра карэкцыйна-развіваючага  навучання і рэабілітацыі, раённых арганізацый ГА “Беларускі фонд міру” і “Беларускі Чырвоны крыж” збіралі сродкі для дапамогі дзецям-інвалідам. Работнікі Дома рамёстваў праводзілі майстар-клас па вырабе сняжынак, грошы ад якога накіруюць у дзіцячы дом сямейнага тыпу. Валанцёрскі атрад «Па закліку сэрца» СШ № 1 г. п. Шуміліна арганізаваў акцыю пад назвай «Свечка надзеі» – такім чынам школьнікі вырашылі дапамагчы былому выпускніку, якому патрабуецца аперацыя. Мясцовыя прыхаджане збіралі сродкі на храм Мікалая Цудатворцы.

Дабрачыннае мерапрыемства атрымалася шчырым і сардэчным, падарыла самыя добрыя эмоцыі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *