Служба 102 сообщает

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 44 заявы і паведамленні грамадзян.

Узбуджана адна крымінальная справа.

Выяўлена 18 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку па 4 – за дамашняе насілле і дробнае хуліганства.

Праведзена адпрацоўка 22 асоб, якія маюць судзімасць, а таксама прафілактычная адпрацоўка 27 асоб, якія стаяць на ўліках у РАУС.

Адбылося адно ДТЗ без пацярпелых (аўтамабіль з’ехаў у кювет). Супрацоўнікамі ДАІ на дарогах раёна выяўлена 76 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Двое вадзіцеляў праехалі дарогу на забараняючае святло святлафора. Правілы дарожнага руху парушылі пяць пешаходаў.

Непадпарадкаванне

Жыхар Обалі пры затрыманні за дробнае хуліганства не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, адмовіўся прайсці ў службовы аўтамабіль і спрабаваў збегчы. Праз некалькі дзён у Обалі быў затрыманы сямейны скандаліст, які таксама не падпарадкаваўся законным патрабаванням міліцыянераў. У абодвух выпадках на парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы. Ім пагражае штраф ад 2 да 100 БВ, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Парнаграфія

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку РАУС устаноўлена, што жыхар рай-цэнтра ўцягнуў у незаконную дзейнасць непаўналетняга жыхара Полацкага раёна. У сацыяльнай сетцы “УКантакце” былі выкладзены фотаздымкі, якія па заключэнні экспертаў адносяцца да парнаграфічных матэрыялаў. Супраць жыхара раёна ўзбуджана крымінальная справа, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *