Что грозит подростку за кражу? Комментарий участкового

Вопрос-Ответ Происшествия

Што пагражае падлетку за крадзеж?

Да ўчастковага інспектара РАУС Уладзіслава Алімава звярнуліся бацькі старшакласнікаў з Обалі, якія прасілі патлумачыць, што пагражае падлетку за дробны крадзеж.

«Хочацца нагадаць, што да дробнага крадзяжу адносіцца крадзеж чужой маёмасці на пэўныя сумы: для фізічнай асобы – да 3 БВ, для юрыдычнай – да 10 БВ, – расказаў Уладзіслаў Алімаў. – Калі правапарушальніку не споўнілася 14 гадоў, то складаецца адміністрацыйны пратакол на бацькоў. Калі даказана, што бацькі не належным чынам займаюцца выхаваннем сына ці дачкі, іх на першы раз папярэджваюць, у наступны раз выпісваюць штраф да 10 БВ. З падлеткам і яго бацькамі будзе праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

У выпадку, калі дробны крадзеж здзейсніў падлетак, якому споўнілася 14 гадоў, адміністрацыйны пратакол складаецца на яго. Калі падлетак не мае матэрыяльнага даходу, яму выносіцца папярэджанне як мера выхаваўчага ўздзеяння. А калі ёсць даход (напрыклад, стыпендыя, то можа быць прад’яўлена спагнанне ў выглядзе штрафу да 2 БВ)».

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *