Трыа стала лаўрэатам «Арт-параду ў Віцебску»
З перамогі ў конкурсе міжнароднага ўзроўню пачалі год выхаванцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў! У VI Міжнародным фестывалі-конкурсе «Арт-парад у Віцебску» ў намінацыі «вакал» наша трыа ў складзе Кіры Гуйдо, Дыяны Лейчанка і Ангеліны Чаплінскай стала лаўрэатам III ступені.
«Прадэманстраваць свае таленты і стварыць незабыўную атмасферу адзінства і прыгажосці ў канцэртнай зале «Віцебск» сабраліся прадстаўнікі 25 гарадоў Беларусі, 13 – Расіі, а таксама го-сці з Ірландыі і Кітая, –– падзялілася падрабязнасцямі дырэктар ДШМ Алена Сцяпанава. – Анлайн-фармат фестывалю прыцягнуў удзельнікаў з Мальты, Балгарыі, Узбекістана, Ізраіля, ЗША, Казахстана, Кыргызстана, Італіі, Эстоніі і Кітая. Журы конкур-су складалася з экспертаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Грузіі, Італіі, Славакіі і КНР».
Журы высока ацаніла яркае вакальнае выкананне дзяўчынкамі кампазіцыі «Рабі дабро» і ўзнагародзіла дыпломам лаўрэата.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.

